ТЭЛЕГРА́ФНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
перадача на адлегласць літарна-лічбавых паведамленняў (тэлеграм) з абавязковым запісам іх у пункце прыёму; від электрасувязі. Забяспечвае хуткасць перадачы паведамленняў і іх дакументальнасць.
Паводле прызначэння і характару інфармацыі, што перадаецца, адрозніваюць Т.с. агульнага карыстання, абаненцкае тэлеграфаванне, ведамасную і факсімільную сувязь. Ажыццяўляецца з дапамогай тэлеграфных апаратаў дваічнымі сігналамі пастаяннага току, сігналамі пераменнага току, якія мадуляваны па частаце, радыёсігналамі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлеграм, лічбавай інфармацыі, навін для прэсы, радыё, тэлебачання, вядзення дакументаваных перагавораў, таксама перадачы даных.
На Беларусі лінія Т.с. пачала працаваць у 1859. У 1947 створана
М.П.Малочка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)